4
36
Тип публикации: Публикация
Рубрика: миниатюра

Водар мамчыных рук, калі яна гладзіць цябе па валасах, напявае песню. Ты выкручваешся, бо па тэлевізары ў гэты самы момант пачалася "Калыханка". Гномы ўжо выканалі песню, пра тое як спяць машыны ў гаражы і вось-вось пачнецца мульцік. "Мам, ну калі ласка, дай мульцік паглядзець, я нічога не чую з-за твайго спеву". І яна ўстае, сыходзіць на кухню, грэе малако, нашмароўвае акраец батона клубнічным варэннем. Прыносіць усе гэтыя скарбы табе: "Толькі не крышыць!" Калыханка скончылася, пара ў ложак. Накрываешся па самы нос, адварочваешся да сцяны і вывучаеш ўзор на насценным дыване. Мама гладзіць цябе па галаве. Ад гіпнатычных рухаў засынаеш.

 

Праз шмат гадоў прывозіш  сваіх дзяцей да мамы, пагасціць. Яна мажа батон клубнічным варэннем, нясе ім малако: "Толькі не крышыць!" у адзін голас з мамай выкрыкваеце на дзяцей. Мама усміхаецца і трапятае цябе па галаве. І гэты водар мамчыных рук, яны пахнуць домам ...

Средний рейтинг: 4
Дата публикации: 13 ноября 2017 в 15:45